Ластаўка – Хата матчына, Мне пад крыло страхі – З д'яблам, З анёлам у складчыну! – Не надтачыць шляхі. Зорамі не стлумачана: Толькі – і больш нідзе! – Ластаўка, Хата матчына, Добра ў тваім гняздзе. Прэч злыбяда пашастае, Хопіць сьвятла начы, – Ты аканіцай, Ластаўка, У сны мае сьвіргачы...
|
|