Хай хваля пасьпіць пад чаўнамі. Блакіт, туманом палавей! Ластаўка дзень пачынае, Канчае дзень салавей. Упрочкі ціша начная Зьбіраецца. Бор, не ўдавей! Ластаўка дзень пачынае, Канчае дзень салавей. У песьні аб сінім Дунаі Усьцешна, душа, ласкавей! Ластаўка дзень пачынае, Канчае дзень салавей...
|
|