І не са мною, І са мной, І незямною, І зямной Была ці не была ты? Уявай, Яваю, Маной, Аглухлай цішай, Гаманой Хістала шэптам шаты, Як ты, даверлівай начы? I мне шаптала: памаўчы, I мне казала: слухай. Размову не са мной вяла. Сьвятлом займалася імгла, Боль днеў Ласкавай скрухай. Да слова помню ўсё, Але Даверу больш было імгле. Згадаць ня маю права Ні слова З прывіднай пары. Усё, як зможаш, Паўтары Да слова – Будзь ласкава!
|
|