РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І не са мною,
І са мной,
І незямною,
І зямной
Была ці не была ты?
Уявай,
Яваю,
Маной,
Аглухлай цішай,
Гаманой
Хістала шэптам шаты,
Як ты, даверлівай начы?
I мне шаптала: памаўчы,
I мне казала: слухай.
Размову не са мной вяла.
Сьвятлом займалася імгла,
Боль днеў
Ласкавай скрухай.
Да слова помню ўсё,
Але
Даверу больш было імгле.
Згадаць ня маю права
Ні слова
З прывіднай пары.
Усё, як зможаш,
Паўтары
Да слова –
Будзь ласкава!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.