 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рукі заломвалі Скразьнякі. Слухаў я, Цішы палоньнік, Бяссоньнік: Плакалі ў ціхую ноч Цягнікі. Білася кропля Аб падаконьнік. Вочы сьвіталі твае Нада мной. Пальцы спагады Перапляліся. Трызьнілі Д'яблы даверу Маной, Шалу анёлы Стаіліся ўвысі. Ласка твая, Як праз пальцы Ручай: То апячэ, То сьцюдзёна заные. Не прыручыць іх, Як ні прыручай, Дзьве недаткнёнкі – Дзьве дзічкі лясныя. Ціша Хмурынкай найшла праліўной. Неба спрыяла Нейкім там вегам. Пахла адлегласьць Адлегай, Вясной. Сьнежань ня мог Адкупіцца сьнегам. Прэч Асьцярога пайшла нацянькі, Золак займаўся – Адчаю паклоньнік. Вылі ў працяглую ноч Цягнікі. Білася кропля Аб падаконьнік.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|