РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты адпрэчыла крыўды сабою.
Адплыла
Зла
Сьляпая імгла.
Сарамліва-трывожным саборам
Ува мне ты сьвітальна ўзышла.
 
I адразу
Вясновыя фразы
Прамаўляць пачалі маразы.
Мне ня страшны зьнявагі,
Абразы –
Відняць змрок
Тваіх воч абразы.
 
Радасьць шчодраю меркаю меру,
Ды зацепляцца сьвечкі віны,
Ледзь дыхне суравей недаверу,
I заныюць адчаю званы.
 
Рад я зорам,
Гаям белакорым.
Без твайго я начэю сьвятла.
Сарамліва-трывожным саборам
Ува мне ты сьвітальна ўзышла...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.