РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А сьнегапад напаў на сад.
Віднее на дварэ.
Хто сівізну маю назад
Зь вясною забярэ?
 
Сьвятлею, як зімовы сад.
Вясновым быць ня мне.
Іду, ўзімелы, наўпапад
Па белай цаліне.
 
А сад не ўзварухне галін,
Я сум не ўзварушу.
Хоць ласкай апячы ўспамін,
Як некалі душу!
 
Сьняжок засьведчыць,
Малады,
Што сьветла ўсё было.
 
Ня май бяды –
Мае сьляды
Завеяй замяло...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.