Ляці са сваімі гадамі, Пільнуйся сваёй чарады: Ускрыліць і паспагадае, Заслоніць свая ад бяды. Няхай маладыя чароды Іначаць і шлях, і прыбой, Твой вырай і шлях твой – Чароўныя, Адкрытыя толькі табой. Ні белай варонай між чорных, Ні чорнай між белых гусей Ня будзь на разорынах зорных Ні ў сьпёку, ані ў грыбасей. Каб юныя не гагаталі Зь цябе над захмарнай градой, Лунай Са сваімі гадамі, Зьнікай Са сваёй чарадой.
|
|