РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Напэўна, зноў дачушка
Прыйшла дадому ўранку.
Матуля гнеў вярэдзіць,
Ды робіць перадых:
Галінкаю зялёнай
Лупцуе неслухмянку,
Галінкай маладзенькай
Па плечках маладых.
 
Зялёная галінка,
Зялёная дачушка,
Хоць маці лупіць грозна,
А не баліць зусім.
 
У хаце ноччу душна
I мулкая падушка.
Туман на золку мяккі,
I ўтульна толькі зь ім.
 
Хоць сьмех перасядае,
Спрабуе хныкаць кпліўка,
А ў ёй агонь рагоча,
Што не ўтушыць вадой.
Зьнікаюць у пад'ездзе
Зялёная крапіўка,
Вясёлая жыгучка
Зь сівою лебядой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.