РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Споведзь калосься
470
Арсеню Лісу

 
Язэп Драздовіч выразаў кійкі,
Як посахі вяртаньня да вытокаў.
Намацаўшы карэньня вузьлякі,
Сягае вольна думка да аблокаў.
Разьбярства цьвёрдасьць трэба для рукі.
Не баючыся кпін, ані папрокаў,
Вандруюць мастакі, як жабракі,
Каб пасьля сьмерці ўзьняцца да прарокаў.
 
З засьценка Пунькі – царства бацяна –
Відаць Сусьвету зорная сьцяна,
Трысьцен, дзе скарб вякоў ляжыць забыта,
Руіны Крэва, дрэва таўсьціна
Таго, якому жаліцца струна.
Для споведзі калосься сьпее жыта.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.