 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як не на ўвесь раён Шчанюк быў спрытны змалку: Лавіў у лёце ён, Валок на бераг палку. Умеў гаспадару У час паднесьці тапкі, Узьняць свае ўгару Усе чатыры лапкі. Брахаць на продкаў грэх, Што моцы не дадалі: Шчанюк меў гэткі брэх – Аж якаталі далі. А іклы, як цьвікі. Не дараваў нязгоду – Любыя кумпякі Нашпігаваць мог з ходу. Дрыжыце, бараны, Звыкайце да парадку! Ашыйнік скураны Ён выслужыў спачатку. За пільны яшчэ нюх Меў не адну падзяку. Рос на вачох шчанюк I вырас у сабаку. Спасьцігшы ўсе азы Ў пакоях і на дачах, Стаў забіраць прызы На выстаўках сабачых. На шыю мэдалі За выжласьць і адвагу Ускокваць пачалі, Як блохі на дварнягу. На кім вастрыць клыкі? Хвост закруціць – ня ў гонар. Ня возьмуць выжлякі Сьлед ад заслуг ягоных! Ні шыю пакасіць. Хоць вый ваўком у яме. Ні гаўкнуць, ні ўкусіць – Ашыйнік з мэдалямі!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|