 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Матулі нашы сьведчаць неўміруча – Краса непадуладная гадам. Садоўнік-час, што абразае сучча, Вясною сам зьдзіўляецца садам. Прывабная ў сваім адчаі круча Дае развагу мададым сьлядам. За звон ручча ручаецца прыручча. Рачулка дазваляе быць ільдам. Нас да саміх сябе бяда вяртае, Як адыходзяць мамы ў нашы сны. Спагада ў раньніх зморшчынках сьвітае, Сум разьвітаньня – ў сьнезе сівізны. Краса матуль адданасьцю сьвятая – Ёй са спазьненьнем моляцца сыны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|