Напэўна, шчасьце ў мяне не па ўзросту. Хістаецца ў руках чаша зь бяросты, Чаша, поўная вясной і табой. Многагалосаю песьняю захлынаецца бор. Прабіваецца празь першае лісьце Празрыстасьць думак і гукаў празрыстасьць... Сонца высока. Блізка да маю. Сама сябе на сьвятле адчуваю. Адчуваю калючую адзіноту, I давер дзіцячы, і сталую цноту, Навальніцу ўдач, крыгалом бяды, Ля пралесак нясьмелых – твае сьляды. Ты адыходзіш сьвяточна і проста. Забіраеш радасьць і сон. Да захмяленьня пахне табою чаша бяроставая, У якой недапіты бярозавы сок...
|
|