РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Спыню свой крок адчайны і таропкі,
Убачу ў непрытульнай цемнаце:
На дне пасьляваеннага акопа
Шыпшына адзінокая цьвіце.
Паміж быльля і крапівы цярпліва,
Стаіўшы свой загадкавы сакрэт,
Глядзяць, як сарамяжлівае дзіва,
Пунсовыя агеньчыкі на сьвет.
Сама сабе адкрыю раптам вочы:
Ці не затым і я сюды прыйшла,
Што не хапіла для мяне
                                                  аднойчы
Вось гэтага,
                          акопнага,
                                              сьвятла?!
Прыпомніцца,
                              калючая,
                                                  з частушкі...
Шыпы зьнянацку пальцы апякуць...
А ў вышыні пяюць і плачуць птушкі,
У адначасьсе плачуць і пяюць.
I, з гэтай песьняй зьліўшыся вышыннай,
Ва ўсёй сваёй яскравай прастаце
Жыцьцё маё, як дзікая шыпшына,
Хоць колецца, а ўсё-такі – цьвіце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.