 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Да вас бяжыць знаёмая дарога, Да вас вязу няпэўны свой настрой. А вы адкуль з такою дабрынёй I да мяне, і да майго малога? Лаўлю ласкавы поціск вашых рук, Што загрубелі ад работы трошкі. А ці вядома пачуцьцё разлук Вам, неразлучным аж да самай дошкі? Адкуль у вас пагэтулькі сьвятла?.. Ды схамянуся, тут ня трэба словы. Ў маім сяле яшчэ на паўсяла Жывуць з вайной заручаныя ўдовы. I па начох яшчэ ім страшна спаць, Гартаць жыцьця пражытага старонкі. I незваротным промнем зіхацяць На пальцах скамянелыя пярсьцёнкі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|