 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...І тая, што даўно завецца Вашай I з Вамі да балючага грудка, Павек не адхісьне майго бясстрашша I не закрэсьліць роўнага радка Рукі маёй, што знала толькі Вашу На схіле самай сьветлае пары, Сто тысяч мук за ноч перагартаўшы За той адзіны промень на зары. Сама вясна зьяднала нашы душы, Сама любоў нас вынесла з агню. ...I ўсё ж баюся я радком парушыць I разбурыць між намі цішыню.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|