РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось і гэты бальшак прамільгне,
Як і новы мой год высакосны.
Вы трымайце ў палоне мяне,
Шлягавыя дарогі і сосны!
 
Ваш сьпякотны засушлівы пыл
Толькі лівень грымотны прытушыць.
...Пыл – ад цяжкіх буланых кабыл,
Пыл – ад лёгкіх, як дым, легкавушак.
 
Пыл – як вокам прастору абняць,
Пыл на самым зіхоткім сьвітаньні.
Пыл – як горкай сьлязы не стрымаць
У любві да цябе і ў расстаньні.
 
Пыл – на плітах заўчасных магіл,
Пыл – дзе ўжо ані брата, ні Бога.
I у вочы прымаю твой пыл,
Толькі твой, шлягавая дарога!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.