 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А зь якога ж падвор’я Шчасьце з дробнай сьлязой? Маша, вёска Надвор’е – Тысяч сем пехатой. Можа, глянуў бы ўраньні Хоць праменьчык скупы... Маша, вёска Каханьне – Дождж празрысты сьляпы. Між купчастых сасонак, Дзе палын і мурог, – Да тваіх Навасёлак Шлях зваротны пралёг. Рыпнуць стоена дзьверы, Зіркне кухні абрыў... Твой глядач у партэры, Што ён цяміць пра ўзрыў Скупа выданай ролі (Уваходзь і жыві!) – Не на сцэне – на полі Прынароднай любві.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|