 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Любіце не вясну, А птушак шчабятаньне. Як лёс празь сівізну – Тваіх гадоў дыханьне. Адчайны крыгалом, Надзеі ж – не скрышыцца! Празь лёд, праз буралом Твая вясна вяршыцца. Бы ў самы першы раз На рэсквасі расстаньня Прымаю не адказ, А цішыню пытаньня. Ты можаш прамаўчаць, Ды не забыць пра гэта! На беразе пляча Спакойны наступ лета.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|