РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьвет адкрыты і босы
На радзіме маёй.
Жаўруковыя росы
I трава – зьверабой.
 
Тут ня хваляцца шчасьцем:
Як жывецца – жывуць.
Ды любыя напасьці
Лекам песьні зьвядуць.
 
Ой, як ціха пяецца
Пра лясок-невысок,
Пра Марусіна сэрца
I яе паясок.
 
Паясочкам – сьцяжына,
Перавяслам жытло,
I Любоў, і Айчына.
Так, як зроду было.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.