«Я вас люблю» – няма каму сказаць? А мне ў любві да скону не змыліцца: Я вас люблю, лясы і сенажаць, Старая вёска, новая сталіца. Мы ў сэрцы носім радасьць і грахі I распраўляем пераможна крылы. Я вас люблю, айчынныя шляхі, Я помню вас, забытыя магілы! I знаю: дзень пражыты недарма, Калі перажываю і хварэю, Калі прад імянной сьцяной – сама, Нібы сьцяна, ад жудасьці бялею. Падлесак – сын мне, бор вячысты – друг. Зіма зажурыць – разьвяселіць лета. Цябе люблю, патрыярхальны плуг, Цябе – у страшным космасе, ракета. Люблю я вас, сівыя мацяркі, Што аж дагэтуль гояць боль па дзецях, Што вы мне ўсе – нібы мацерыкі, Якія хочуць міру на планеце.
|
|