Бласлаўляю адчай і трывогу, Медуніцу з сухім палыном. Тры жанкі перайшлі мне дарогу З хлебам, Зь песьняй, Зь зялёным віном. Блаславілі і долю саткалі Хлеб, і песьня, і келіх віна. Тры дарогі мяне спавівалі, А ў калысцы люляла адна! Я у птушак надвор’я пытала. Вёў шыпшыньнік са мною хаўрус. З трох крыніц я вады паспытала – Наталіла адна Беларусь.
|
|