 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З глыбінных схоў народных слоў, Ня з торбачкай па масла, Імчала ўдаль мяне вясло. Трымала перавясла. Шумеў сусьветны ураган Выгнаньнікам паганым. Мне рукі абдзіраў дзірван – Ральля лячыла раны. На небасхіле юных крыл Крыляла даль навыраст. I прыдавала новых сіл Зямля удоў і сірат. I зь векапомных тых гадоў, З маленства ціхай лодкі Калодзеж памяці дзядоў Быў самы найсалодкі. Якую ж песьню выткаць мне, Знайсьці якія гамы? Ды ў засівелым тумане Ня гаснуць вокны мамы, Дабрыдзень, роднае сяло, Дзе любасьць не пагасла. Нясе удаль мяне вясло – Вяртае перавясла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|