Смутна выблісьне шлях, нібы зорка з туману. I адкрыецца зноў падарожжа жыцьця. Забяры мяне ў сьвет залатога спадману, Дзе ня вызнаны горыч і соль пачуцьця. Столькі лепшых часін у патайнасьці сэрца Праплыло, і згубілася стрэчы вясло. Гэй, чыя ж гэта вутачка ў сьнежным азерцы I зь якога ж Дуная яе прынясло? Над агромністай цішаю крыльле сьвітае, I галінка вярбы заінела ў журбе. Як жа гэта, што мне – не судзілі вяртаньня, Каб застацца ў нязьменнай любові – табе!
|
|