О ты, хто падарыў Мне толькі гром ды вецер, – Ты самы лепшы быў З усіх, як ёсьць, на сьвеце... О ты, хто не хлусіў, Калі жыцьцё – палонка, I на руцэ насіў Кайданны звон пярсьцёнка, I шэптам шчыраваў Па-над маёй гаркотай, – Пайшоў. Адмаяваў. Адлетаваў. Адлётаў. Няхай бяда прыб’е Скразной сьлязой вяковай – Мая душа к табе Была невыпадковай!
|
|