 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цішыня. I вазёрная гладзь. На пахілены бераг прысядзь, Што падмыла вадою быстра... Сьветлы вогнік ад скрухі кастра. Гэта міг, а ці вечнасьць здалёк? Чуйна звоніць ў траве кавалёк. Прахалода душы і расы. Паўзабытыя дрэў галасы... Хваля бераг ляніва кране, Гул бульдозера дол страсяне. Скалыхнецца лілея праз сон. Пройдзе хмара грыбной паласой. Над самотнай зьмялелай вадою Мне зялёнай журбы не займаць. Дакаціліся, сэрца, з табою: Цішыня. I вазёрная гладзь.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|