Так мала сустракаліся з табой, Жылі дасюль паблізу невядома. ...А самы раньні час, – ён цалкам твой, Калі забыта і пазбыта стома. Яшчэ на плечы не увесь цяжар Апаў з дарог нязначных і вялікіх. Не засланяй зажураны свой твар Радкамі зь вершаў сьпеўнага Хадыкі! Шукала між насьмешнікаў радню I абмінала твой пагляд глыбінны, I не таму малілася агню, І не таму свае пяяла гімны. I не тваёй журылася журбой, I не тваім прасьвечвалася горам. ...А самы позьні час, – ён цалкам твой, Расчынены наўсьцяж дрыготкім зорам.
|
|