Як жывецца безь мяне, Сонейка-крылацейка? А ў палескай старане Кожны сокал – брацейка. Назьбірала мех грахоў Ды ў расу абулася. Колькі зьведала шляхоў – Гэтак мне ня чулася. ...Добры вечар, землякі! Добры вечар, зелена! Тут пазвоньваюць вякі, Нібы мак дасьпелены. Паўнагрудая кума Празьвініць абцасамі. Тут прыдуман нездарма Танец з выхілясамі: Рукавочкам – да рукі, Паяском – да пояса. З вамі разам, землякі, I ў зямлі ня боязна!
|
|