Сьвет прасторны і вялікі. У сумётах. У расе. Вось і здадзены залікі, А экзамэны – ня ўсе. На расхрыстаных, гарачых Хвілях ластаўкай кружу. Родна мацерка ня бачыць, Як жыву я, з кім дружу. А ці ў полі заначую, А ці сонца разбуджу – Родны бацюхна ня чуе, Што – сьпяваю, чым – тужу. Друг далёкі, што з табою? Не чутно. I не відаць. I апроч сябе самое, Мне няма з каго спытаць.
|
|