 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Панад Вэлтаваю лётаюць, плаваюць кагаркі ў сонечны дзень. Стадамі белымі, быццам вясельнымі, маняць на бераг людзей. Стрэламі лётнымі, ветру ўзьлётамі шыбаюць ў сінюю высь. Неба-ж пад дотыкам стройнае ґотыкі, праскае неба дрыжыць. Быццам-бы топалі ў сонцам растоплена нашае неба глядзяць. Цьветам-жа ў маі сады засыпаюць сіняга Нёману гладзь. Так над Вэлтаваю кружаць то плаваюць кагарак белых віры... З чарам пагоднага-ж неба, як роднага, ўспомніцца Нёман стары.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|