РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жалейка
Хлопчык маленькі, сшыток, алавік,
а побач дзядуля белы.
«Паможаш?» – пытае.
«Пяро не прывык
трымаць я ў руках няўмелых.
Я ў гэтым ня майстра, мой ўнучак малы,
чытаць і пісаць не умею:
я пасьвіў каровы, авечкі, валы,
араў я зямельку і сеяў.
Мяне не вучылі, я быў мужыком;
калі было з гэтага сумна,
я, ўзяўшы жалейку, выходзіў тайком
ў шырокае поле, за гумны.
I скардзіўся гоням, траве і лясам
на лёс свой, цяжкі аж да сьмерці,
і толькі ня граў на жалейцы панам –
чужым не кране яна сэрцаў».
Задумаўся хлопчык, нашчадак дзядоў,
вякі засяваючых гоні,
ўздыхнуў ад трывожачых дзедавых слоў,
ад казак сівых на сутоньні.
«Я гэтых часоў не шкадую нічуць, –
сказаў ён, – я рад, што я ў школе.
Адно толькі, дзеду... хацеў бы я чуць –
як плача жалейка у полі».
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.