РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ліпень пчоламі гудзе соладка,
напінае вясёлкавы лук,
пакацілася сабе сонейка
на зялёны квяцісты луг.
 
Выйшаў з бабкаю хлопчык русенькі
гэта сонейка сустракаць:
«Не расказвай мне больш, бабусенька,
казкі страшнае пра ваўка.
 
Ваўкі душаць харошых зайчыкаў,
дзе ваўкі – заўсягды бяда;
мне шкада так Чырвонай Шапачкі,
і бабулькі старой шкада.
 
Я сабачку куплю кудлатага
і машыну з такім гудком.
Калі вырасту, быццам тата мой, –
пастраляю усіх ваўкоў».
 
«А баюся, табе яны трапяцца.
Ўсё ж мужай, мілы ўнук, расьці.
Столькі плача Чырвоных Шапачак,
столькі бродзіць ваўкоў у жыцьці».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.