 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крутавата цягнецца дарога. Лес абапал цёмнаю сьцяной. Сьцежкі тупкай ледзь кранаюць ногі – маладосьць іх носіць над зямлёй. Зьзяе братаў твар, амаль дзяціны. Я і ён. I ноч. I родны край. Родныя да болю каляіны і на хмарцы месяц-каравай. Хуценька сьпяшаемся дахаты, завідна ня ўправімся аднак. Бачыла... ў газэтах... зноў гарматы... Вечна людзям трызьніцца вайна. Пра вайну зусім старыя байкі у дзядоў. А нам бы жыць ды жыць. Нас у сьвет шырокі клічуць грайкі. Сто дарог у далечы бяжыць. Цішыня. Ніхто ў сяле ня сьвеціць. Гасьне зорак ператлелы жар. Выграбае мітусьлівы вецер бохан-месяц з чорнай печы хмар. Мы ідзём. Бадзёрым словам звонім войнам, страху, цемрадзі на злосьць. Не заступіць гора, не дагоніць у жытнёвым полі маладосьць! А вайна ля межаў гаманіла – азьвярэлая, агідная жывым. Заставаліся попел ды магілы ды ўспаміны, бы ахвярны дым. Зноў успомню – закрычу ад болю: – Не аддам цябе, сынок, вайне! Хай вайна суровая ніколі маладосьці ў полі не сажне!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|