РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Глыбы думак. Праху глыбы –
За сівою даўніной
Паміж Сцылай і Харыбдай,
Паміж сьценкай і сьцяной.
 
Адзіноты век? Гуканьня?
Не пачуўшы голас мой,
Ты прышлеш мне прывітаньне
Паміж сонцам і зямлёй.
 
Беспрытул? Ды, дзякуй Богу,
Не згасае успамін.
Дай мне ласкі на дарогу,
Дзікі ландыш і палын.
 
Будзе сьветла мне і горка
За лагчынай, за гарой
Паміж ранішняю зоркай
I вячорнаю зарой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.