РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Старэйшыя мае...
I смутак абаўе
Мой дзень, яшчэ харобры.
Старэйшыя мае,
Мне з вамі добра.
 
Зьвіняць гадоў званы:
Да каласочка – колас.
Між мудрай гаманы
Ваш чую голас.
 
Я ўжо сама, як госьць,
На шлях гляджу сурова.
Але пакуль вы ёсьць –
Пульсуе мова.
 
Няхай і млосьць, і злосьць
У твар, як вецер рэзкі.
Але пакуль вы ёсьць –
Шумяць падлескі.
 
Прасторы не стае,
Зашмат сіроцтва?
Старэйшыя мае,
Мне з вамі – моцна!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.