РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не прад’явіць віны пасьля –
Пасьля крушэньня і гаркоты.
Дзе музыка твая, зямля,
Ў якіх барах начуюць ноты?
 
Ці неўрадлівы выпаў год,
Каб нам у стрэсах захліпацца...
Паэзія – агонь і лёд:
Сто раз згараць і уздымацца.
 
Мая трывожная любоў,
Перад табой я вінавата.
А ты ізноў жывеш наноў –
Галубіш боль. Шукаеш сьвята
 
І рупішся, нібы народ
У разгалосым перазове.
...Пісаць, нібы ісьці пад лёд,
Каб потым зноў узьняцца ў слове!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.