РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мама і птушкі
Горкі беласьнежныя падушак –
Як з-пад галубінага крыла...
Колькі ёсьць на сьвеце слаўных птушак –
Ты ж у іх усё пераняла!
 
Як ад панядзелка – да нядзелі
Дні ў бясконцай працы навылёт:
Ластаўкай нястомнае надзеі,
Горлінкай нязьмераных клапот.
 
Мне ня страшна на суровым сьнезе
У бухматым, цёплым каўняры.
 
...А ў сінічкі пальчыкі замерзьлі!
...Вуціца зімуе ў азярьі!
 
За грамамі веку, за дажджамі,
За чаканьнем сонца і адліг –
Сойка скрухі,
Перапёлка жалю,
Кнігаўка маіх лірычных кніг!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.