Ўсё выдатна, Божа мой, Ні адной зары ня згасла! Можаш зь вернасьці маёй Віць тугое перавясла. О глухі ідэаліст – Мой нязьведаны каханы, Можаш так, як гойны ліст, Прыкладаць мяне да раны. Прыпазьнілася, відаць, На сьвятло з твайго праменьня. Можаш сьцены збудаваць Зь белакаменнага цярпеньня. Зачакалася – каго? Балючэй жыву з узростам. Можаш з горачка майго Затапіць варожы востраў. Можаш зьліцца на мяне, На калючую, на ёлку... Ды з характару – о не, Не зьляпіць табе сьвісьцёлку.
|
|