РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне б запыніцца на юрлівай косцы,
Пакладзіста вяршыць астачу зім.
Як бедная ўдава ў мужчынскай вёсцы,
Я многім абавязана, усім.
 
Радзінная мая і гаваркая,
Ах, вёска, ты ў прагрэсу на мяжы.
Ды дзе яна, мужчынская такая! –
Ты хоць адну мне сёньня пакажы.
 
Прайшлі вякі. Пампэі. I Даная.
Але агонь і хіжасьць правяць баль.
Як рэчка, што ад хіміі канае,
Я многім абавязана, на жаль.
 
Шукаю песьню, як іголку ў стозе.
Шукаю кроплю праўды у мане.
Калінаю гарушчай пры дарозе
Я многім абавязана і – не!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.