РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нясуджаны, я так скажу аднойчы,
Заглядваючы ў бездань, нібы ў дні:
Міні мой дом, і голас мой, і вочы.
Забудзь мяне. Яе – не абміні!
 
Грахом узнагароджаны, закляты!
Сьвяты, нібыта Юрый на кані, –
Пі юны хмель, растрачвай грошы ў сьвята,
А на яе хоць зводдаля зірні.
 
Яшчэ зялёны дзень, яшчэ зялёны
Разьбег вясны на маладым ствале.
Зрывай апладысмэнты і паклоны,
Тапчы пажар бясслаўнасьці,
                                                              але,
 
Калі сьвятло ад недаверу згіне,
Нясьпешна прывітай яе сьпярша:
Я так цябе чакала, што ў каліне
Адбілася уся мая душа!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.