РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Птах
480
27.VII.1984 г.

 
А самых лепшых – час не беражэ.
Канае лета перапёлкай ў жыце.
Наведвайце яго – хто быў бліжэй.
А хто далей – дык сьветла ўспамяніце.
 
Упаў. I толькі крылы за сьпіной
Ня хочуць знаць аб чорным дні нічога.
З усіх дарог ён верны быў адной,
Імя якой – народная дарога.
 
Ён апантана верыў і любіў
I над зямлёй кружыў, падобна птаху,
Запомніце яго – хто блізка быў.
Далёка хто – не варушыце праху.
 
Вы чуеце: гуркоча ў небе гром,
Але ня страшна песеннаму птаху.
...Вам, хлопцы, гнаць да Турава паром.
Як і пры ім – ня збочвайце са шляху.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.