РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Непастаяннае, як хваля
Не аклікаць і не чакаць
Надзеі, нібы пены мыльнай.
I пасьля лічбы «35»,
Душа, ты прагнеш быць стабільнай.
 
О Бог з табой, мой вечны жаль!
Ды буду зноў за песьню брацца
I, ахалоджваючы жар, –
Аб лёд маўчаньня апякацца.
 
Ну што ж, калі ўжо выпаў лёс,
Быць мужнай – Муза загадае!
Няхай прачулена – да сьлёз! –
Сьмяецца слова і рыдае.
 
Хай золь і вецер у вакно,
Хай пераважыць скрухі шаля.
Жыцьцё паэта? Вось яно:
Непастаяннае, як хваля!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.