РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Далоні
Мне ня збыцца у Вашых вачах.
Гэта кроў прылівае да скроні.
Дзень даўно адгарэў і ачах.
Чую цёплыя Вашы далоні.
 
Колькі зьведана хіжай слаты
На дарогах, дзе вымерлі коні!
Не пад сховай сьляпой цемнаты.
Перад Вамі я – як на далоні.
 
Ціхі сум, ціхі морак міне,
Разьліюцца пяшчоты акорды.
I за што ж ушчувалі мяне
Злыя ветры з характарам нордаў?
 
Я – сугучча былін. I разлад
Закаханай бяссоннай пагоні.
Адыходжу. I нельга назад.
Дайце
              шчырыя
                                  Вашы
                                              далоні!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.