 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Тае тоўшча календара – Новы заявіцца скора. «Учора» – шалее за вокнамі град. «Учора» – ня сьцішыцца мора. «Учора» – надрывіста вецер пяе, «Учора!» – агеньчык сігнальны. Учора – памылкі мае і твае Аднесла дзевяцібальным! Учора? Ды як зразумець, аднак, Блудлівыя цені навокал? Міргае чырвоным вокам маяк: Не заплывайце далёка! Не ўпершыню мне выпала ўсплыць Горасна і адзінока. Сотая чаіца ў небе шуміць: Не заплывайце далёка! Выйду зьбялелая, нібыта сьмерць. Слова тваё – апора. Ведаеш, больш не хачу разумець... Добра, што з намі – мора!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|