РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ні парушынкі ў небе, ні дажджынкі,
I мройна вішня пышная цьвіце.
Яшчэ мая хада лягчэй пушынкі.
Адкуль цяжар так сэрцайка гняце?
 
Душыла смага, цалавала сьпёка.
Маланка з громам зьвязвала канцы.
Але не памірала ад апёкаў –
Зацягваліся песьнямі рубцы.
 
Жыцьцё, ты стэп, што выгарэў да краю,
Дрыготкі ліст на восеньскім гальлі.
I ўсё адно – цябе я абдымаю,
I ўсё адно цябе я бласлаўляю
За боль і рай на песеннай зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.