РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За высокай кручаю-гарою –
Крылы недасяжныя твае.
Дык чаму ж нацятаю струною
Не рыдае сэрца, а пяе?
 
Я яго аб гора разьбівала,
Аб чужыя душы-камяні.
I цябе гадамі забывала,
Памінала – Божа барані!
 
Так жыву, бы зь вечара да ранку,
Дзе гнязда і птушка не саўе.
Дык чаму ж струною-ашуканкай
Не канае сэрца, а пяе?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.