РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда вяртаньня
Прыйшла к табе з далёкае дарогі.
Вачэй маіх зьнямогу не лаві.
Знасіліся сандалікі. I ногі
Параніліся моцна, да крыві!
 
Чытаеш боль ці песьню на абліччы,
Баішся дакрануцца да рукі.
Віхор пашкуматаў мой лёгкі сітчык,
Але прыліплі к целу васількі.
 
Ды даражэй за розныя прапажы
Сустрэты мной адзін сівы Баян.
Ня чуў даўно такой гаворкі, кажаш?
Няўжо і я – апошняй з магікан!
 
Гаворыш, сам сьцярпеў разрыў і мукі?
Дык што ж застыў, далёкі Божа мой:
Вось сьціхлыя, патрэсканыя рукі, –
Ліні на іх гаючаю вадой!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.