РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як прыходзяць радкі
Ня тыя, што пяском цякуць з эстрады,
Ня тыя, што лязгочуць, як станкі, –
Халоднай ноччу, цёмнай, непрагляднай, –
Самой пяшчотай цепляцца радкі.
 
Мая любоў, ты зналася са страхам,
Але праз прорвы бед і бальшакі –
Калінавым і жытнім сьпелым шляхам
Самой прыродай слаліся радкі.
 
Ня ведаю нудоты. Толькі ноты
Радкоў наступных, часе, не ўтаі.
Хто спачувае мне? У адзіноты
Ў сябрах былі хіба што гультаі!
 
О толькі б не ўзарвалася дачасна
Зямля, дзе ўжо сумуюць жаўрукі.
Вось ты зірнуў! I хораша, і ясна
Да самай поўні мрояцца радкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.