РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На ўсякі выпадак...
Сын, як заўсёды,
Акуратна рабі урокі:
Дысцыпліна – харошая якасьць
Ня толькі посьпеху ў школе.
 
Сынок, як і ўчора,
Паслужы няўцешным суседзям,
Адзіны сын у каторых
Нечакана загінуў ад кулі
На суровым полі заслоны!
 
Сыночак, чэсна, бы ўчора,
Прынось грашовую здачу
З прадуктовага магазына.
Ды, на ўсякі выпадак,
Умей даць здачы
Подласьці і няпраўдзе!
 
I яшчэ: будзь прывязан,
Як можаш,
Да верных сяброў па сэрцу
(Ня дай табе Божа мяняць іх на новых!),
 
Бо можа так здарыцца,
Што заўтра –
Ня выйду табе насустрэчу.
                                                            Мама.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.