Слоў медзякі... Пачуцьцяў бранзалеткі... Іграй, сьвятло! Струмень, любові ток! Душа, ты напрасілася ў паэткі? Глыбей, з гадамі, чую твой аброк. О ты, чаўночак сельскае хаціны, Вяртай мяне ды на свае кругі! Прайшлі вякі, баталіі, карціны... Каму ж і чым ня сплочаны даўгі? На карце міру хто паставіць кропку – Празорлівы палітык ці паэт? Яшчэ ня ўсе раскрыліся раскопкі Загінуўшых ад хіжасьці планэт. А сьвет ізноў – спакусы ды інтрыгі, А сьвет ізноў на вастрыні падзей. ...Мае вярыгі – будучыя кнігі, Я думаю пра вас, як пра людзей.
|
|